Мануфактура КК шукае мастака-энтузіяста, які будзе ствараць узоры саламяных павукоў (і іншых інспіраваных павукамі аздобаў) дзеля наступнай мануфактурнай вытворчасці. Мы прапануем унікальную працу ў прыемным калектыве і вельмі спрыяльнай натхненню каляднай атмасферы.
Нашы патрабаванні:
Валоданне адной або некалькімі тэхнікамі пляцення класічных трохкутных і ромбавідных павукоў
Крэатыўнасць і адкрытаць для эксперыментаў
Наяўнасць партфоліа
Праца ў камандзе
Перавага будзе аддадзена таму, хто мае:
Мае навык нарыхтоўкі саломкі
Здольнасць да хуткага навучання
Любоў да Калядаў ❤️😇
Умовы працы:
Работа ў Мінску (Зялёны Луг)
Магчымы гнуткі графік і частковая занятасць
Заробак па дамоўленасці
Калі вы захапляецесь саламянымі павукамі і жадаеце вярнуць традыцыю каляднага павука ў беларускія дамы - запрашаем запоўніць анкету.